Яго ўжо рэкламуюць як праслаўленне «важнасці захавання гістарычнай памяці», вось толькі сам аб'ект адлюстроўвае зацэнзураваную версію вядомай сцэны
17 чэрвеня 2026 у цэнтры горада Берасця (на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава) паставілі «арт-аб'ект», паведамляюць берасцейскія медыі.
Як бачна з відэа, што распаўсюджваюць медыі, гэта ўвасабленне вядомага здымка, дзе савецкія салдаты трымаюць савецкі сцяг над будынкам берлінскага Рэйхстага ў 1945 годзе.
Вось толькі існуюць розныя версіі гэтага фота. На арыгінальным бачна, што салдат, які прытрымоўвае пабраціма са сцягамі, мае некалькі гадзіннікаў: адзін на левай руцэ, другі на правай.

Гэтае ўскоснае сведчанне марадзёрства савецкай арміі амаль адразу ж зацэнзураваў сам аўтар здымкаў, іголкай прыбраўшы гадзіннік з правай рукі на негатыве фатаграфіі. Але фактычна тады было зроблена не адно фота, а цэлая серыя. І можна пабачыць на іншых падобных здымках, што двое гадзіннікаў усё ж былі.
Але як бачна з відэа пра новую скульптуру ў Берасці, ўсталяваную летам 2026 года, там ніжні салдат падтрымлівае сцяганосца ўвогуле без гадзіннікаў на руках. Магчыма, каб не чапаць тэму савецкай цэнзуры і тэму злачынстваў савецкай арміі (а марадзёрства з'яўляецца злачынствам). Тым не менш, медыі і блогеры (Виртуальный Брест, slivkiby_brest) напісалі, што «гэтая малая архітэктурная форма стане напамінам аб захаванні гістарычнай памяці».
І як паведамляюць медыі, гэтая скульптура пастаянная, пастаўлена «назаўсёды».
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Вобшукі па справе ЕГУ дайшлі і да Берасцейскай вобласці
- Милиционер из Бреста заявил, что дружинники могут «проверять документы» у граждан. Но это неправда