Навіны

Пружаны: Ганна Баран не проста затрыманая

Нагадаем, што 14 кастрычніка ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці адбыўся шэраг вобшукаў ды затрыманняў. Большую частку людзей пасля выпусцілі з падпіскай аб неразгалошванні.

Але ж дакладна не вярнуліся на волю Ганна Баран (на фота) ды Лаптановіч Юлія.
Вядома, што Ганну Баран змясцілі ў СІЗА-7. Яе ўжо наведала адвакатка.

Пры гэтым суд над 9-й групай абвінавачаных па "карагоднай" справе, дзе сярод абвінавачаных ёсць Баран, пачнецца ўжо праз тыдзень: 25 кастрычніка.

***
Так званая "карагодная" справа — на дадзены момант самая масавая палітычная справа ў Брэсцкай вобласці, распачатая пасля выбараў-2020. Па ёй ужо асуджана 87 чалавека. Некаторым давалі пакаранне ў выглядзе калоніі. Нагадаем, што крымінальная справа была ўзбуджана з-за мірнай акцыі пратэсту, якая адбылася 13.09.2020 у Брэсце (тады людзі вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
2021-10-18 13:18