Навіны

Лаўрэаткай прэміі «Голас пакалення свабоды» стала журналістка з Бярозаўскага раёна

24 жніўня 2026 абвясцілі вынікі прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод 9 лаўрэатаў ёсць імя нашай землячкі, журналісткі Тамары Шчапёткінай.

Адзін з членаў журы Алесь Бяляцкі так пракаментаваў сёлетнія вынікі прэміі:
«Рады за нашых суайчыннікаў, якія так шмат зрабілі для Беларусі, каб голас беларусаў быў чутны ў свеце. Рады, што іхняя няўтомная, ахвярная праца на карысць Бацькаўшчыны працягваецца. Удзячны, што ёсць магчымасць ушанаваць іх. Рады пажадаць здароўя і творчых поспехаў! Усе мы разам ідзём да Беларусі!»

Прэмія «Голас пакалення свабоды» з'явілася ў 2025 годзе. Сёлета ёй адзначалі знакавых беларускіх праваабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 65+, якія вымушана з’ехалі за мяжу, але працягваюць сваю працу. Летась сярод атрымальнікаў прэміі быў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-08-24 12:33