Навіны

Палітвязень з Кобрына эпатаваны ў калонію

Хлопца пазбавілі волі праз сарваны дзяржсцяг

Кірыл Давідзюк

Кірыл Давідзюк быў асуджаны ў Кобрыне, да суду яго трымалі пад вартай. Хлопца вінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 Крымінальнага кодэкса) за тое, што ён сарваў дзяржаўны сцяг.

Сілавікі паказвалі відэа гэтага здарэння: сцяг вісеў вельмі нізка над уваходам у краму, хлопец зачапіўся за яго галавой, пасля чаго дзёрнуў сцяг ды кінуў на зямлю. За гэтае пракурор прасіў Кірылу паўтары гады калоніі. Сумарна з папярэднім прысудам, суддзя пакараў палітвязня 2 гадамі пазбаўлення волі.

Як стала вядома праваабаронцам, напачатку лістапада 2022 года Кірыл быў этапаваны ў бабруйскую калонію.
Made on
Tilda