У Кобрыне 23-гадовы хлопец пры ўваходзе ў краму выпадкова закрануў галавой дзяржаўны сцяг. На эмоцыях ён сарваў палотнішча і кінуў яго на зямлю. Гэты выпадак патрапіў на камеру вонкавага назірання крамы.
Цяпер кобрынца будуць судзіць па арт. 370 Крымінальнага кодексу (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).