Справа палітзняволенай актывісткі Ірыны Прыгавай перададзена ў суд
Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні да 56-гадовай актывісткі і валанцёркі Ірыны Прыгавай.
Жанчыне прад'яўлена абвінавачванне па некалькіх артыкулах КК:
️ч. 1 арт. 339 (Хуліганства)
️ч. 1 і ч. 2 арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)
️ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ)
Паводле матэрыялаў справы, Ірына «неаднаразова вырабляла і размяшчала на дрэвах ля жылых дамоў, а таксама ў іншых грамадскіх месцах г.Брэста бел-чырвона-белыя сцяжкі. Яна ж нанесла на фасады дамоў і збудаванняў надпісы, якія абражаюць кіраўніка дзяржавы, у тым ліку злучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства».
22 ліпеня крымінальная справа была перададзена ў суд. Сама Прыгава з 10 сакавіка знаходзіцца пад вартай у СІЗА-7.