Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні да 56-гадовай актывісткі і валанцёркі Ірыны Прыгавай.
Жанчыне прад'яўлена абвінавачванне па некалькіх артыкулах КК:
- ️ч. 1 арт. 339 (Хуліганства)
- ️ч. 1 і ч. 2 арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)
- ️ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ)
Паводле матэрыялаў справы, Ірына «неаднаразова вырабляла і размяшчала на дрэвах ля жылых дамоў, а таксама ў іншых грамадскіх месцах г.Брэста бел-чырвона-белыя сцяжкі. Яна ж нанесла на фасады дамоў і збудаванняў надпісы, якія абражаюць кіраўніка дзяржавы, у тым ліку злучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства».
22 ліпеня крымінальная справа была перададзена ў суд. Сама Прыгава з 10 сакавіка знаходзіцца пад вартай у СІЗА-7.
Пачытайце, што піша Ірына з-за кратаў: https://brestspring.org/tpost/0adar9pt11
Дашліце ёй ліст або паштоўку: Прыгава Ірына Анатолеўна, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, СІЗА–7, 224030 г. Брэст