Навіны

З баранавіцкім палітвязнем Уладзімірам Гундарам ўжо 42 дні няма сувязі

Ён у ШІЗА
Як стала вядома Берасцейскай Вясне, баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар дакладна ў штрафным ізалятары ў бабруйскай калоніі.

Родным Гундара ўдалося датэлефанавацца да прыёмнай калоні. Праўда, прыйшлося званіць двое сутак. Сакратарка ветліва сказала, не хвалюйцеся, з ім усё добра, ён у калоніі і вам напіша. А на самой справе, стала вядома, што Уладзімір знаходзіцца ў ШІЗА. Праўда, няма звестак, за што ён туды трапіў. Але напэўна тое, што трапіў яшчэ трэцяга жніўня (бо менавіта з гэтай даты цягнецца яго «маўчанне»). Бо калі б ён вырваўся хаця б на дзень-два, ад яго абавязкова была б хаця б кароценькая запіска, кажуць сваякі.

Нагадаем, што палітзняволены, інвалід (няма нагі) Уладзімір Гундар пакараны 20 гадамі калоніі. З іх 18 гадамі па «справе Аўтуховіча». Два гады дабаўлены па дзвюх іншых палітычных справах.
2023-09-15 10:50