У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Цалюка Андрэя Валер'евіча, якога абвінавачваюць па васьмі крымінальных артыкулах, паведамляе "Вясна". Справу разглядае суддзя Анжаліка Данілава.

Раней у праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася пра затрыманне Андрэя Цалюка. На “пакаяльным відэа” хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.
Таксама паведамляецца, што Цалюк “пакінуў больш як 2 тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў змяшчаюць у сабе прыкметы парушэнняў заканадаўства”.
Гэтыя паведамленні кваліфікавалі адразу па васьмі артыкулах КК:

- ч. 1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
- ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальнай інфармацыі;
- арт. 188 – паклёп;
- ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта;
- ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні прэзідэнта;
- арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 391 – абраза суддзі ці народнага засядацеля;
- арт. 370 – здзек над дзяржаўнымі сімваламі.
Берасцейскай "Вясне" вядома, што 8 жніўня 2022 года над Цалюком адбыўся суд. Суддзя Раман Карабан прызначыў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй тэлефона па ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
На волю пасля арышту ён ужо не выйшаў. Да суда Андрэй Цалюк утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску. У Андрэя ёсць жонка і малалетняе дзіця.
На волю пасля арышту ён ужо не выйшаў. Да суда Андрэй Цалюк утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску. У Андрэя ёсць жонка і малалетняе дзіця.