Навіны

Жыхара Брэста затрымалі з-за меркаванага распальвання варожасці, распаўсюд асабістых дадзеных сілавікоў і суддзяў

Андрэй Цалюк. Скрыншот з «пакаяльнага відэа»

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Цалюка Андрэя Валер'евіча. На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.

Таксама паведамляецца, што мужчына «пакінуў больш як 2 тыс. экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў змяшчаюць у сабе прыкметы парушэння закона».

Гэтыя паведамленні кваліфікавалі адразу па сямі артыкулах КК:
  • арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы)
  • арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі)
  • арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)
  • арт. 364 (Пагроза гвалтам у дачыненні да прадстаўніка органаў унутраных спраў)
  • арт. 368 (Абраза прэзідента)
  • арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
  • арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля)

Таксама берасцейскай "Вясне" вядома, што 8 жніўня над Цалюком адбыўся суд. Суддзя Карабан прызначыў яму 10 содняў арышту з канфіскацыяй тэлефона па ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
Made on
Tilda