Навіны

Перад прысудам па «справе Аўтуховіча» затрымалі адвакатку Яніну Юргілевіч [Абноўлена]

Яна абараняла аднаго з сям'і Рэзановічаў

Яніна Юргілевіч

17 кастрычніка 2022 года КДБ затрымала гарадзенскую адвакатку Яніну Юргілевіч, паведамляе тэлеграм-канал «Free Belarus Women». Жанчына абараняла аднаго з з членаў сям'і Рэзановіч па «справе Аўтуховіча». Пасля затрымання ей вельмі хутка прызначылі замену на судзе.

Канал паведамляе пра падрабязнасці затрымання Яніны Юргілевіч:
«Пры ўваходзе на тэрыторыю турмы каля КПП была затрыманая Юргілевіч, мама Юлі. Супрацоўнікі КДБ яе чакалі з бусам на вуглу турмы. Калі яна прыйшла, яны далі апазнавальныя сігналы іншым сваім супрацоўнікам, падагналі хутка іншы бус. З яго выйшаў мужчына, паказаў ксіву <...> і іншых два забралі гэтую жанчыну пад рукі і павезлі», — распавялі відавочцы.

Яніна Юргілевіч з'яўляецца маці адвакаткі Юліі Юргілевіч, якую арыштавалі раней. Юлію абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага Кодэксу, яна знаходзіцца пад вартай у СІЗА.

Абнаўленне 18.10.2022 14:15: Яніну Юргілевіч адпусцілі ў той жа дзень, паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Пры гэтым з чым было звязана затрыманне, усё яшчэ невядома.

Чытаць далей:
Made on
Tilda