Верагодна, па «справе Гаюна»
30 красавіка 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 47-гадовага Аляксандра Давідовіча. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, Давідовіч родам з-пад Бярозы, апошнім часам жыў у самой Бярозе. Адвучыўся ў Берасцейскім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту. Раней быў вайскоўцам: служыў у в/ч 55782, 927‑ай знішчальнай авіябазе ВПС у Бярозе. Але пасля 2007 года звестак пра ваенную службу няма, а месцы працы звязаны з чыгункай.
Сутнасць справы супраць мужчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
МУС у спісе адзначыў, што Давідовіч «адбывае пакаранне». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хімію» (абмежаванне волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову) або калонію.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Мужчыну родам з Ляхавіцкага раёна асудзілі па палітычнай справе. Найверагодней — па «справе Гаюна»
- Жыхара Баранавічаў асудзілі завочна. Калонія і буйны штраф за інтэрнэт-каментары [сакавік 2026]
- Баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі асуджаны па палітычнай справе. Ён адзначаўся граматамі сярод лепшых медыкаў горада
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна