Судовыя паседжанні

Мужчыну родам з Ляхавіцкага раёна асудзілі па палітычнай справе

Найверагодней — па «справе Гаюна»
Марк Верашчагін. Фота: «Вконтакте»
3 красавіка 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 29-гадовага Марка Верашчагіна. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра ўраджэнца Ляхавіцкага раёна, які працаваў на фурах у Казахстане, на Ўрале і нават у ЗША. Апошняе яго месца працы — таксістам у Баранавічах.

Таксама, як даведаліся журналісты, на пачатку 2022 года Марк жыў у Мазыры. Тады ж ён валантэрыў у пошука-выратавальным атрадзе «Сімуран», браў удзел у дзясятках пошукавых аперацый.

З сацсетак ён знік 7.10.2025. Відаць, тады ён быў затрыманы.

Са спісу «экстрэмістаў» вынікае, што Марку закідвалі «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў «Беларускі Гаюн»).

МУС у спісе адзначыў, што ў Верашчагіна «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў прапраўчую ўстанову).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda