Навіны

КДБ унёс у "спіс тэрарыстаў" палітвязня з берасцейшчыны

Раней яго асудзілі па "справе Зельцара"

Справа: Уладзімір Агіевіч, злева: Андрэй Зельцар

Уладзімір Агіевіч быў асуджаны Берасцейскім абласным судом да 3 гадоў калоніі за фразу "хороший кгбшник — мертвый кгбшник". Такі каментар пакінуў мужчына пад навінай аб Зельцары, які застрэліў супрацоўніка КДБ у верасні 2021.

Сваю віну Уладзімір на судзе не прызнаваў, казаў што яго прымушалі перапісваць паказанні. Як і не пагадзіўся, што рабіў наўмыснае распальванне варожасці (то бок істотную частку "злачынства" па артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу, які прад'ўлялі мужчыне).

Сёння ж стала вядома, што Агіевіча ўключылі ў "спіс тэрарыстаў" на падставе прысуду па арт.130 КК, які набыў моц у дачыненні да палітвязня.

Што "ўключэнне ў спіс тэрарыстаў" значыць на практыцы?
Калі коратка, то гэта адбіваецца на тым, хто можа дасылаць грашовыя пераводы зняволеннаму. Падрабязней тут.
Made on
Tilda