Яго затрымалі напярэдадні вяселля
Аляксандр Рудскі быў затрыманы летам, 26 чэрвеня. Яго абвінавацілі ў тым, што ён пісаў паведамленні ў тэлеграм-чаце. З самаго чату мужчына выйшаў яшчэ ў 2022 годзе, калі даведаўся што чат «забаранілі».
Тым не менш, за тыя паведамленні затрымалі ўлетку 2025 года. І да выраку трымалі ў СІЗА-7.
22-23 снежня 2025 адбыўся суд. Берасцеец атрымаў 2.5 гады «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). З такім пакараннем ён не зможа займацца сваёй працай (да затрымання перавозіў з Еўропы аўтамабілі).
Усе гэтыя падрабязнасці сталі вядомыя з блога яго тагачаснай нявесты (а цяпер ужо жонкі — пара ажанілася пасля таго, як Аляксандр выйшаў з СІЗА).
Беларускія ўлады ўжо дадалі Аляксандра ў спіс «экстрэмістаў». Там пазначана, што прысуд вынес Берасцейскі абласны суд па ч.1 ды ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды рэпрэсій.