Навіны

З берасцейскага ІЧУ вызвалілі кобрынца Алеся Мандру

У ізалятары ўсё яшчэ не выдаюць матрасаў, наўмысна будзяць ноччу, ды перадачы не аддаюць

Алесь Мандра на выхадзе з берасцейскага Ізалятару Часовага Утрымання, раніцай 2 чэрвеня 2022

Сёння ранкам выйшаў з ІЧУ Алесь Мандра. Нагадаем, што яго асудзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Па-першае, з'явіліся падрабязнасці самой адміністрацыйнай справы. Так, мужчыне далі содні за... прастаўленне "класаў" у сацсетцы Аднакласнікі. "Класы" былі ў дачыненні відэа з лагатыпамі "Nexta" ды "TUT.BY".

Па-другое, з'явілася інфармацыя, ці змяніліся ўмовы ўтрымання у ІЧУ Ленінскага РАУС Берасця. Калі коратка, то для "палітычных" не змяніліся, бо:
  • на ноч не выдаюцца ані матрасы, ані пасцельная бялізна;
  • ноччу людзей будзяць кожные 2 гадзіны, такім чынам не даючы спаць;
  • за час утрымання не аддаюць ні перадач, ні лістоў.

Нагадаем, што пра падобныя умовы берасцейскага ІЧУ распавядалі і ў сакавіку 2022, і ў кастрычніку 2021, і жніўні 2021, і траўні 2021.
Made on
Tilda