Праваабарончы цэнтр «Вясна» за ўвесь перыяд свайго існавання зрабіў вельмі шмат у галіне абароны правоў чалавека. Была аказана юрыдычная і іншага плану дапамога тысячам і тысячам грамадзян Беларусі, чые правы былі парушаны. Праваабаронцы «Вясны» па ўсёй Беларусі, у тым ліку і на Берасцейшчыне, дапамагалі і працягваюць дапамагаць беларусам, якія трапілі ў бяду або ў складаную сітуацыю. І цяпер, напярэдадні Новага 2024 году, праваабаронцы падрыхтавалі кранальныя віншаванні і пажаданні беларусам са святам:
Уладзімір Вялічкін:
— Каб усё наладзілася, каб Беларусь вярнулася ў прававое поле, каб мы ўсе вярнуліся дахаты, уз]ядналіся з сем]ямі, каб выйшлі палітвязні, і ўсё стала добра ў нашага шматпакутнага народа.
Ганна:
— Я хачу пазычыць усім дабра, не губляць веру ў чалавечнасць. Нават у самых цяжкіх абставінах знаходзіць магчымасць захаваць сваю годнасць, захаваць самаго сябе.
Барыс Бухель:
— Жадаю вам ўсяго таго, што вы жадаеце сабе. Зычу беларусам і Беларусі волі і жыцця без страху. Каб суды і пракуратура сталі вашымі абаронцамі, а не катамі. Каб яго вялікасць Закон быў аднолькавы для ўсіх.
Леанід Судаленка:
— Мне, як былому палітвязню, вельмі хочацца сказаць цёплыя словы ў бок палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах. Гады праходзяць, а яны ўсё сядзяць і ўлада іх не думае выпускаць. Жадаю палітычнай амністыі, каб адразу ў адзін дзень усе яны здабылі свабоду. Бо свабода найперш патрэбна менавіта палітвязням. Бо Новы год у лепшым выпадку яны сустрэнуць у бараках з кубкам гарбаты ў руках і то пры ўмове, калі яны змірыліся і маўчаць. А калі хто не змірыўся, то іх ламаюць і мяне ламалі, і тыя сустракаюць Новы год у штрафных ізалятарах, у халодных камерах-адзіночках, дзе яны цалкам губляюць сваё здароўе, пра гэта я сёння думаю. Канешне, свабоды трэба пажадаць і сем'ям палітычных вязняў. Бо цяжка жыць на расстанні, без спатканняў і нават без права перапіскі. Канешне, свабода трэба і з'ехаўшым. Каб яны маглі выязджаць і ўязджаць у краіну калі заўгодна —гэта неад'емнае права чалавека. А зараз яны, у тым ліку і я, пазбаўлены гэтага права. Свабода — гэта тое, што патрэбна ўсёй краіне нашай.
Аляксей:
— Здароўя, у першую чаргу, спакою і разам рабіць тое, каб мы перамаглі.
Алена Маслюкова:
— Хачу павіншаваць сваю сям'ю, родных, блізкіх, аднадумцаў, калегаў з надыходам свята і пажадаць забраць з цяжкага 2023 году толькі самае лепшае, што з імі адбылося, самае светлае, добрае і цікавае. Каб у наступным годзе мы сустрэлі ўсіх палітычных зняволеных на волі, але закончыць сваё віншаванне хачу радкамі Ўладзіміра Асокіна:
Закружыцца ў нябеснай сіні сняжынак незлічоны рой,
Жадаю я сваёй краіне, каб панаваў у ёй спакой.
У навагоднім карагодзе ля ёлкі кожная сям'я,
Паміж сабой жывіце ў згодзе суседзі, блізкія, радня.
Жадаю ўрадлівай нівы, вам, дарагія землякі,
І долі светлай і шчаслівай і на наступныя вякі.
Святочнай ноччу навагодняй сваю павагу і любоў
Да Беларусі мілай, роднай спяшаю высказаць ізноў.