Судовыя паседжанні

Брэст: мужчыну будуць судзіць па артыкуле аб "удзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы"

Заўтра ў абласным судзе Сяргей Беразюк будзе разглядаць справу ў дачыненні да Маслова Андрэя Алегавіча па арт. 361-3 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Пачатак працэсу ў 10:00. Меркавана, мужчыну будуць судзіць не за ўласна ўдзел, а толькі замах на ўдзел.

Першай асобай у Беларусі, каму пасля 24.02.22 вынеслі прысуд за тое, што хацеў далучыцца да добраахвотнікаў ва Украіне стаў Сяргей Вайцюк. Яму далі 2,5 гады калоніі.
Made on
Tilda