З-за адміністрацыйнага прысуду па «палітычным» артыкуле
Андрэй Расафонаў працаваў у раённай газеце «Драгічынскі веснік». На сайце выдання можна знайсці яго артыкулы ад 2015 года — і да 2 снежня 2022. І вось ужо паўгады дзяржаўная раёнка не публікуе матэрыялы карэспандэнта.
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Расафонава звольнілі з дзяржгазеты праз суд па арт.19.11 КоАП (Распаўсюд, захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). «Правапарушэнне» вынайшлі, калі журналіста выклікалі ў мясцовы ваенкамат для зверкі дадзеных. Падчас перабывання ў ваенкамаце ў кабінет зайшоў супрацоўнік КДБ і запатрабаваў у Расафонава тэлефон. Праглядзеўшы прыладу, адразу затрымаў журналіста і адвёз у Драгічынскі РАУС. Там Расафонаў быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на трое сутак да суда. Па рашэнню суда Драгічынскага раёна Андрэй Расафонаў быў пакараны штрафам у 10 базавых велічынь з канфіскацыяй тэлефона.
Пасля гэтага Андрэй Расафонаў быў звольнены з раёнкі «па згодзе бакоў». Яго ўзялі адміністратарам у краму «Остров чистоты», але ж папрацаваць там атрымалася нядоўга: пасля званка з адпаведнай установы ён быў ізноў звольнены. А ў невялікім гарадку працу цяжка знайсці.
Па пэўных звестках, выйшлі на журналіста праз тое, што ён у 2020 годзе падпісаўся за вылучэнне Ціханоўскай і Бабарыкі ў кандыдаты ў прэзыдэнты.