19 кастрычніка 2024 года ў Варшаве быў урачыста адкрыты адноўлены мурал з выявамі чатырох беларускіх палітвязняў. Праца ўзнікла па ініцыятыве праваабарончай арганізацыі Amnesty International Polska. Раней там быў намаляваны адзін партрэт старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, на якім было напісана, што праваабаронца вызвалены (пасля першага турэмнага тэрміну). Цяпер тут, акрамя адноўленага партрэта Алеся, з'явіліся партрэты Марфы Рабковай, Марыі Калеснікавай і Анджэя Пачобута. Таксама побач з партрэтамі прыведзены выказванні гэтых беларускіх палітзняволеных.
На сімвалічным адкрыцці мурала прысутнічала Святлана Ціханоўская. Яна падзякавала палякам за салідарнасць і дапамогу беларусам у выгнанні. Яна лічыць важным гэты мурал як для беларусаў, так і для палякаў. Надпісы нам мурале агульначалавечыя, яны дапамогуць палякам зразумець, што адбываецца ў Беларусі.
На адкрыцці былі мастакі, якія намалявалі партрэты: Дарыюш Пачкоўскі з суаўтаркай муралу Магдаленай Чыжыкевіч-Януш і валантэрамі з Amnesty International Polska. Каб адкрыць мурал у пазначаны час, ім прыйшлося 17 кастрычніка працаваць да трох гадзін раніцы і заканчваць работу 18-га. Дарыюш Пачкоўскі падарыў Святлане Ціханоўскай пэндзаль, якім выконваў гэту працу.