Навіны

61 032 $ — як мінімум на такую суму за 2 месяцы берасцейскія суды аштрафавалі дальнабойшчыкаў

Частку з іх за тое, што куплялі паліва "не там"


Берасцейская "Вясна" прааналізавала судовыя рашэнні па арт.24.3 КоАП, якія разглядаліся у чэрвені-ліпені 2022 года у трох судах: Маскоўскі суд Берасця, Ленінскі суд Берасця, суд Берасцейкага раёну.

Хаця артыкул 24.3 адміністрацыйнага кодэкса называецца "непадпарадкаванне службовай асобе", 101 са 121 судовых рашэнні за гэты перыяд аказаліся за "непадпарадкаванне" работнікам мытні.

Так, 10 пратакалоў былі за тое, што дальнабойшчыкі вырашылі заправіцца "не на той" АЗС. Нагадаем, што ў межах "контрсанкцый" Беларусь забараніла кіроўцам-міжнароднікам запраўляцца на любых запраўках, але ж толькі на тых дзе кошт паліва для іх значна вышэй. Сярэдні памер штрафа за гэткае парушэнне склаў 50 базавых велічынь (1 600 рублёў). Цалкам за 2 месяцы за гэты тып парушэнняў суддзі пастанавілі спагнаць 16 000 рублёў (недзе 6202 $).

Яшчэ 91 пратакол аказаўся за іншыя "парушэнні загаду мытніка": калі перачэпку зрабілі не ў тым месцы, калі не паспелі пасля перачэпкі даехаць на мытны пункт, калі не выехалі з Беларусі за адведзены тэрмін. Часцей за ўсё за такія парушэнні суддзі таксама накладалі штраф памерам 50 б.в. Агульная сума штрафаў за 2 месяцы, якія налажылі на дальнабойшчыкаў за парушэнні не звязаныя з запраўкай, склала 141 440 рублёў (каля 54 830 $).

Цікава, што гэтыя судовыя рашэнні — менавіта рашэнні ў дачыненні кіроўцы як фізічнай асобы. І ў большасці рашэнняў было ўказана, што прыватныя грошы чалавека трэба пакінуць пад арыштам, пакуль штраф не будзе сплочаны ў бюджэт.

Для параўнання, за той жа перыяд сума штрафа на іншых асобаў складала ад 2 да 4 базавых велічынь
(хаця часам даходзіла да 30 базавых — але ж гэта ў выпадках кшталту "адабраў свой тэлефон у супрацоўніка ГУБАЗіКа, каб той не праверыў Telegram").
Агулам за 2 месяцы знайшлося 20 судовых рашэння не на кіроўцу-міжнародніка па арт.24.3 КоАП, і сума штрафаў па іх склала 3168 рублёў (пры гэтым два разы суддзі вырашалі спыніць справу, а яшчэ у трох выпадках пакараннем быў арышт).

Крыніцы: адкрытыя дадзены судовых рашэнняў, дасяжных на 10.08.2022.
Made on
Tilda