Гэта супярэчыць унутраным дакументам міліцыі
10 ліпеня 2026 года палкоўнік міліцыі Аляксандр Марозаў заявіў у эфіры Радыё-Мінск, што ў Беларусі падлягаюць адказнасці па арт.19.3 КоАП выпадкі нават спажывання безалкагольнага(!) піва ў публічных месцах. Маўляў, таму што ў гэтым артыкуле не ўдакладняецца, якое менавіта піва спажывае чалавек, алкагольнае ці безалкагольнае.
Гэта заява далей шырока разышлася ў беларускіх медыя.
Гэта заява далей шырока разышлася ў беларускіх медыя.
Але карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу, што гэта не адпавядае актуальным метадычным рэкамендацыям Міністэрства Унутраных Спраў. Там адзначаецца, што для мэтаў прыцягнення да адказнасці па арт.19.3 КоАП трэба аддзяляць безалкагольнае піва (напой з крэпасцю менш чым 0,5%) ад піва. І «з улікам, што адсутнічае фактычная магчымасць алкагольнага ап'янення», пры прыцягванні да адказнасці па арт.19.3 «пад півам разумець ферментаваны піўнымі драждамі напой з салодавага сусла і хмелем крэпасцю вышэй за 0.5%»:
Як сведчыць нашая крыніца, раней датычная да ворганаў, такія рэкамендацыі унутры праваахоўных ворганаў лічацца абавязковымі да выканання. І іх даводзяць да ведама супрацоўнікаў праз планёркі ці паседжанні. Калі ж нехта прапусціў гэтыя рэкамендацыі, значыць, ён «не дапрацоўвае».
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- Милиционер из Бреста заявил, что дружинники могут «проверять документы» у граждан. Но это неправда
- Супрацоўнік ДАІ даведаўся, што чалавек «часова беспрацоўны» і загадаў прыйсці ў цэнтр занятасці. Што рабіць? Парада юрыста
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
