Навіны

Першыя звесткі ад Паліны Шарэнда-Панасюк за амаль 3 месяцы

Муж Паліны Андрэй Шарэнда ў сваім Фейсбуку піша наступнае:
"У суботу [11.04.2023] ад Паліны прыляцела кароткая вестка. За зіму Паліна тройчы патрапляла ў катавальню ШІЗА: з 29 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023, з 13 студзеня па 23 студзеня і з 28 студзеня па 27 лютага (30 содняў запар!).

Пра свой стан Паліна кората адпісалася: "Трымаюся. Чакаю вясну!" Толькі мы троху ўздыхнулі, як сёньня стала вядома, што Паліна ізноў змешчана ў катавальню ШІЗА".

З 23.12.2022 ад Паліны не было ўвогуле лістоў-навін, а адваката да яе не пускалі.

Адрас для падтрымкі: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
Made on
Tilda