Судовыя паседжанні

Маладую маці з Пінска асудзілі па палітычнай справе

4 верасня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 26-гадовую Галіну Федаровіч. МУС у спісе адзначыў, што жанчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як даведался Наша Ніва, Федаровіч родам з Горак. Пасля замужжа разам з сям'ёй пераехала ў Пінск, выхоўвае малое дзіця. Журналісты заўважылі, што дзяўчына ў сакавіку 2026 года знікала з сацсетак — верагодна, тады яна была затрымана.

Сутнасць справы супраць жанчыны дакладна невядомая.

МУС у спісе адзначыў, што ў Федаровіч «асуджанаць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-10-05 19:29