23 жніўня — гэта Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяраў злачынных таталітарных рэжымаў, таксама вядомы як Дзень чорнай стужкі або Дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму.
Дата 23 жніўня абраная невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1939 годзе быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа (Дамова аб ненападзе паміж Германіяй і СССР). Да гэтай дамовы быў прыкладзены сакрэтны пратакол, які фактычна падзяліў Усходнюю Еўропу на сферы ўплыву паміж двумя таталітарнымі дзяржавамі: нацысцкай Германіяй і савецкім Саюзам. Гэта стала прадмовай да пачатку Другой сусветнай вайны і акупацыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Мэта гэтага дня — ушанаванне памяці мільёнаў ахвяр, якія пацярпелі ад злачынстваў, учыненых абодвума рэжымамі: нацысцкім і савецкім. Гэта ўключае ахвяр Халакосту, сталінскіх рэпрэсій, дэпартацый, генацыду, лагераў смерці (нацысцкія) і ГУЛАГу (савецкія).
Прынцып дня — падкрэсліць, што абедзве ідэалогіі (нацызм і сталінізм) былі таталітарнымі, нечалавечнымі і прыводзілі да масавых парушэнняў правоў чалавека. Гэта не спроба прыраўняць або вымераць пакуты, а прызнанне таго, што еўрапейская гісторыя мае дзве вялікія трагічныя старонкі, памяць пра якія неабходна захаваць.
Беларусы Варшавы, Вільні і Амерыкі, а таксама прадстаўнікі «Саюза палякаў» і Татарстана 23 жніўня 2025 года прыйшлі да помніка Катыньскай трагедыі на плошчы Замкавай у Варшаве, каб ушанаваць памяць ахвяраў нацызму і сталінізму. Ушанаванне пачалося з хвіліны маўчання. Потым людзі выступілі з асуджэннем таталітарных рэжымаў як былых, так і цяперашніх. Выступалі былыя палітвязні з абвінавачваннем рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна. Пасля прамоў удзельнікі акцыі усклалі да помніка бел-чырвона-белыя кветкі, запалілі знічы.
Паводле арганізатара акцыі лідара Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, гэты дзень служыць нагадваннем пра неабходнасць абараняць дэмакратыю, прававую дзяржаву і правы чалавека, каб падобныя трагедыі ніколі не паўтарыліся.