Заклікаюць дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

Зварот аб вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсій у Беларусі падпісаны 32 Нобелеўскімі лаўрэатамі, ў тым ліку беларускай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч, і накіраваны амерыканскаму прэзідэнту Дональду Трампу. Аналагічная просьба накіравана кіраўнікам еўрапейскіх краін, а таксама Аляксандру Лукашэнку. Тэкст звароту апублікаваны на сайце Балкунца.
Ініцыятар звароту палітолаг Зміцер Балкунец падзяліўся з намі падрабязнасцямі такога звароту. Ён лічыць, што час для звароту выбраны своечасова: пачалася падрыхтоўка да перамоваў з Лукашэнкам. Таму лаўрэаты просяць Трампа і ўсіх лідараў свету зрабіць рашучыя крокі для вызвалення ўсіх без выключэння палітычных зняволеных у Беларусі. Зварот да ўладаў Беларусі аналагічны: аб неадкладным спыненні рэпрэсій і вызваленні палітвязняў. Падпісанты звароту таксама выказваюць падзяку ўраду Польшчы і дыпламатам, якія прымаюць актыўныя дзеянні і намаганні для вызвалення палітычных зняволеных і заклікаюць сусветных лідараў і людзей усяго свету падтрымаць кампанію па вызваленню вязняў сумлення.
Гэта ўжо трэці зварот Нобелеўскіх лаўрэатаў наконт вызвалення беларускіх палітвязняў. Першы быў напісаны ў сакавіку мінулага году да лідараў Еўразвязу, каб яны прынялі меры па вызваленню палітзняволеных. Другі зварот быў да кіраўніка ААН, да Лукашэнкі і лідараў іншых краін у ліпені мінулага году для таго, каб яшчэ раз нагадаць аб цяжкім становішчы палітвязняў, іх вызваленні і падтрымаць частковую амністыю.
Паводле Балкунца, першыя два звароту сыгралі сваю ролю: пытанне беларускіх палітвязняў стала прыярытэтным для польскага ўраду. І паводле спікера, прыйдзе час, і людзі, у тым ліку і дыпламаты, датычныя да гэтай гісторыі, распавядуць, чаму адбыліся такія крокі з боку Лукашэнкі па вызваленню на сённяшні дзень больш за 250 палітвязняў.