Навіны

Затрыманні на «хіміі» былі і ў Асіповічах

Там дакладна затрыманы берасцеец Юрый Вінічук

Юрый Вінічук адразу пасля суду

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 30 кастрычніка 2022 года ў ПУАТ №48 (Асіповічы) таксама прыязжалі сілавікі. Там людзей паклалі тварамі ў падлогу, правяралі тэлефоны.

Пасля гэтага палітвязня-берасейца Юрыя Вінічука затрымалі. Ён адбывае паўтары гаді абмежавання волі праз абразу Лукашэнкі (і на судзе казаў пра збіццё сілавікамі).

Нагадаем, што ўчора ў розных ПУАТах краіны адбыліся затрыманні. Вядомы імёны больш за дзесяць затрыманых.
Made on
Tilda