15 лютага 2024 палкоўнік міліцыі Аляксандр Папко сустрэўся з супрацоўнікамі ўніверсітэту БрДУ. Як паведамляў сайт ВНУ, мэтай міліцыянта было распавясці пра экстрэмізм і тэрарызм.
Распавядалася пра «радыкалізацыю экстрэмісцкага руху, падрыхтоўкі тэрактаў», а таксама пра тое што «асноўныя задачы экстрэмісцкіх фармаванняў у інтэрнэце — гэта маніпуляванне грамадскім меркаваннем».
Таксама палкоўнік падзяліўся лічбамі па «злачынствах экстрэміскай накіраванасці» па краіне і Берасцейскай вобласці. Калі лічбы па краіне ўжо фігуравалі ў публічнай прасторы, то лічбы па вобласці за 2023 год, здаецца, прыводзяцца ўпершыню. Паводле міліцыянта, летась у Берасцейскай вобласці было здзейснена 637 «экстрэмісцкіх» злачынстваў.
У гэтую лічбу ўключалі, напрыклад, «распальванне варожасці», «абраза прадстаўнікоў улады», «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» — то бок тыповыя артыкулы, якія пасля 2020 году масава выкарыстоўваюцца для палітычнага пераследу з боку ўлады.