Навіны

Лісты палітвязням не аддаюць, нават заказныя

Тыя лісты, якія не ад сваякаў, у шклоўскай калоніі не аддаюць

Іллюстрацыйнае фота. Крыніца: unsplash.com

Вызвалены з калоніі №17 Шклова некалькі месяцаў таму палітвязень Андрэй напісаў шмат лістоў палітвязням. Пісаў вельмі акуратна, ведаючы, што могуць прыдрацца да любога неасцярожнага слова ў аператыўным аддзеле, дзе гэтыя пісьмы перачытваюць. Паводле Андрэя, пісаў пра надвор'е, пра настрой, пра здароўе. Тым не менш ні воднага адказу не атрымаў. Ён звязаўся з некаторымі роднымі тых, хто сядзіць і каму пісаў і спытаў, ці атрымлівалі яго лісты іх зняволеныя родныя. Усе адказы былі адмоўнымі.

Гэта чарговае парушэнне правоў вязняў. А яшчэ гэта выглядае як наўмыснае стварэнне ўражання ў палітыязня: цябе забылі, глядзі БТ, як у нас усё спакойна і цудоўна, а ты моцна ў 20-м памыліўся і пакаранне тваё заслужанае.

Даведацца можна толькі пра лісты заказныя. Цябе выклікаюць, каб распісаўся. Калі будзеш увішны, то, другі раз, убачыш, ад каго. Але звычайна для гэтага не хапае часу. У шклоўскай калоніі лідарам па неатрыманню пісьмаў быў Павел Севярынец.

Знішчэннем карэспандэнцыі займаецца аператыўны аддзел пад кіраваннем маёра ўнутранай службы Аляксандра Мельнікава.

Па словах Андрэя, цяпер адмецены любыя сумневы, што яму пісалі, а пісьмы знішчалі.
— Вам не пішуць, або ілгуць, што пішуць, — такое чуў ён ад аператыўнікаў на запыт, дзе лісты, і іншыя палівязні таксама.
Made on
Tilda