Навіны

З 01.01.2023 падвышаецца базавая велічыня

Гэта значыць, што штрафы таксама «падаражэюць»

Фота: берасцейская «Вясна»

Штомесяц у Берасцейскай вобласці судзяць усё яшчэ судзяць людзей па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах. Самыя папулярныя сярод іх:
  • ч.2 арт.19.11 КоАП — за рэпосты ці нават проста падпіскі на «экстрэмісцкія матэрыялы» (апошняе суддзі трактуюць як «захоўванне з мэтай распаўсюду»).
  • арт.24.23 КоАП (былы артыкул 23.34 КоАП) — за «пікетаванне» (якое адбываецца, згодна з рашэннямі судоў, шляхам бел-чырвона-белага сцяжка ўнутры машыны, ці выявы бел-чырвона-белага сцяга побач з аватаркай у сацсетках).

Як стала вядома 31.12.2022, з 1 студзеня 2023 года базавая велічыня вырасце з 32 да 37 рублёў.

Гэта значыць, што штрафы, якімі звычайна караюць па «палітычных» адміністрацыйных справах, таксама вырастуць.

Нагадаем, што санкцыі па ч.2 арт.19.11 КоАП прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых (або арышт), ч.1 арт.24.23 КоАП — штраф да 100 б.в. (або арышт), ч.3 арт.24.23 КоАП (гэта пры паўторнасці за год) — штраф ад 20 да 100 б.в. (або арышт).
2022-12-31 15:30