
4, 5 і 6 ліпеня 2022 ішоў суд над Юліяй Лаптановіч. Нагадаем, што судзяць яе ў Гродна.
На дадзены момант пра працэс вядома няшмат: суд усё ж такі праходзіць адкрыта, Юля трымаецца бадзёра. Суддзя Віктар Сянько. А працяг паседжання будзе 11 ліпеня ў абласным судзе Гродна.
Нагадаем, што гэта ўжо другі палітычны суд над жанчынай. Раней яе асудзілі па так званай "карагоднай" справе. А яе муж Ігар — палітзняволены, асуджаны да 2.5 гадоў калоніі.