Апошні арысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк застаўся без зменаў
У Гомельскім абласным судзе 13 снежня 2024 года разгледжана апеляцыйная скарга палітзняволенай з Берасця Паліны Шарэнды-Панасюк. Па нашых дадзеных, прысуд рэчыцкага раённага суду застаўся без зменаў, то бок жанчыне дадалі яшчэ год зняволення. Згодна з раскладам суду, апеляцыю разглядаў у тым ліку суддзя Аляксандр Піскуноў.
На працягу наступных дзён Паліна будзе пераведзена ў зарэчанскую калонію №24 для жанчын-рэцэдывістак для далейшага адбыцця пакарання. У гэтай калоніі Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзілася 2.5 гады.
Гэта ўжо трэці прысуд Паліне па арт. 411 КК за нібы «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».І чацвёрты прысуд для жанчыны са слабым здароўем — у Паліны зароблены ў калоніі панкрэатыт. На волі палітзняволеную чакаюць двое непаўнагадовых дзяцей, Славамір і Стах.
Нагадаем, што Паліну затрымалі 3 студзеня 2021 года. Першапачаткова яе пакаралі па палітычных артыкулах двума гадамі пазбаўлення волі у калоніі агульнага рэжыму. Пасля адбыцця двух гадоў жанчына з-за кратаў не выйшла.