Сябры праваабарончага цэнтра «Вясна» робяць многа намаганняў для вызвалення свайго лідара, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Пра некаторыя высілкі праваабаронцаў распавядае сябра «Вясны», былы палітзняволены Леанід Судаленка:
— Цяжка сказаць, які настрой цяпер у галаве ў Лукашэнкі. Ці дасць ён у сувязі з юбілеем перамогі ў Другой сусветнай вайне, які будзе святкавацца 9 траўня, амністыю ўсім палітычным вязням, у тым ліку і Алесю Бяляцкаму? Невядома. Ніхто не можа адказаць на гэта пытанне, таму што ўсё залежыць толькі ад аднаго чалавека: ключы ад турмаў у Лукашэнкі.
Але на дзеянні спадара Лукашэнкі можна паўплываць, упэўнены праваабаронца Судаленка са сваімі паплечнікамі. Для гэтага пытанне Бяляцкага выносіцца на міжнародны ўзровень:
— Напачатку 2025 года праваабаронцы «Вясны» сустракаліся з амерыканскім амбасадарам у Літве, дзе ставілі пытанне пра вызваленне Алеся і перадалі ліст пра тое, каб Алеся Бяляцкага ўключылі ў магчымыя абменныя спісы, якія адбываюцца паміж Захадам і Расіяй, абмен палітзняволенымі. Гэты ліст цяпер знаходзіцца на разглядзе ў новай адміністрацыі Трампа. Трамп усё ж уплывовы чалавек, носьбіт вялікай улады, і каб ён сёння з раніцы патэлефанаваў Лукашэнку, магчыма, вечарам Алесь быў бы ўжо тут з намі ў Літве. Сам Трамп рабіў публічную заяву, каб атрымаць Нобелеўскую прэмію міру. І таму, магчыма, з яго боку было б лагічным зрабіць такі вялікі жэст — вызваліць Нобелеўскага лаўрэата гэтай жа прэміі, прэміі міру.

Апроч таго, праваабаронцы лічаць, што Лукашэнка можа звярнуць увагу на Нобелеўскага лаўрэата ў турме калі не з-за ўмяшальніцтва звышдзяржаў, то праз пытанні замежных журналістаў. Таму накіравалі зварот да Стыва Розэнберга (Steve Rosenberg), маскоўскага карэспандэнта Бі-бі-сі.
— Мы бачылі досвед пазітыўнай рэакцыі Лукашэнкі на пытанні пра зняволеных, зададзеныя карэспандэнтам ВВС Стывам Розэнбергам. Калі Розэнберг спытаў Лукашэнку пра Віктара Бабарыку, які правёў у рэжыме інкамунікада больш за 700 дзён, Беларусь апублікавала яго абнадзейлівыя фатаграфіі. Калі карэспандэнт ВВС спытаў пра Марыю Калеснікаву, ад якой не было звестак каля 600 дзён, ёй дазволілі сустрэчу з сям’ёй і фатаграфаванне. Калі Лукашэнка збярэцца ў Маскве з Уладзімірам Пуціным 9 мая, каб адзначыць заканчэнне Другой сусветнай вайны, магчыма, Розэнбергу варта ўстаць і спытаць Лукашэнку тварам да твару перад тэлекамерамі: “Навошта вы Бяляцкага трымаеце? Якая цана яго вызвалення?” Магчыма, тады мы ўбачым, ці ўсё ў парадку з Алесем.
Праваабаронца Леанід Судаленка нагадвае, што Алесь Бяляцкі цяпер адзіны (ва ўсім свеце!) Нобелеўскі лаўрэат, які знаходзіцца за кратамі. Іранскую праваабаронцу Наргіз Махамадзі (Нобелеўскую лаўрэатку 2023 года) нават іранскі рэжым выпусціў з турмы.
На думку Судаленкі, найбольш рэалістычны план вызвалення Алеся — гэта ўключэнне яго ў абменныя спісы.
— Калі зараз не вызваляць Алеся і яму прыйдзецца чакаць заканчэння тэрміну ў 2031 годзе, Алесю будзе пад 70. І паўстае пытанне, ці вытрымае арганізм яго ўвесь гэты тэрмін ва ўмовах сённяшняй турмы. Бо 100 гадоў таму, калі Нобелеўскі лаўрэат прэміі міру Карл фон Асецкі знаходзіўся ў турме нацысткай Германіі, здароўе яго не вытрымала: ён памёр за кратамі ў 1938 годзе. Гітлераўскі рэжым не знайшоў у сябе сілы, каб выпусціць на волю Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру.