Цалкам адбыў пакаранне берасцеец
Палітвязень Максім Сілюк 1 лютага 2023 выйшаў на волю. Ён адбываў свой тэрмін у шклоўскай калоніі №17, атрад №11.
36-гадовы Максім Сілюк — жыхар Берасця, быў затрыманы 28 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч.2 арт.339 Крымінальнага Кодэкса (Хуліганства) і па арт.309 Крымінальнага Кодэкса (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).
У віну Максіму Сілюку ставілася нанясенне надпісу пратэстнага характару на гандлёвы павільён і ўстаноўка на чыгуначных шляхах металічнага провада, з прычыны чаго электрацягніку быў пададзены сігнал аб спыненні.
18 траўня 2021 года Максім асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін адбыў цалкам.