У гарадзенскай турме пачаўся суд па справе "групы Аўтуховіча"
Першы радок: сям'я Рэзановічаў. Другі радок: злева сям'я Мельхераў, справа Гундар. 18 траўня 2022 у гарадзенскай турме пачалі судзіць па дліннаму шэрагу артыкулаў групу людзей, якіх затрымалі яшчэ ў снежні 2020 года. Сярод іх з Берасцейскай вобласці:
️Ірына Мельхер (маці)
️Антон Мельхер (сын)
️Сяргей Рэзановіч (бацька, праваслаўны святар)
️Любоў Рэзановіч (жонка, на фота з суду яна ў асобнай клетцы)
️Павел Рэзановіч (сын)
️Уладзімір Гундар (баранавіцкі актывіст)
Заля суда ў гарадзенскай турме 18.05.2022. Злева — Любоў Рэзановіч Сярод астатніх абвінавачаных улады вылучаюць Мікалая Аўтуховіча — нібыта ён стварыў "тэрарыстычную групоўку", а астатнія нейкім чынам яму дапамагалі.
На дадзены момант вядома, што на суд пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. Іншых родных у залу судовых паседжанняў не пусцілі. Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарастаны матэрыялы: https://spring96.org/be/news/107741