18 траўня 2022 у гарадзенскай турме пачалі судзіць па дліннаму шэрагу артыкулаў групу людзей, якіх затрымалі яшчэ ў снежні 2020 года. Сярод іх з Берасцейскай вобласці:
- ️Ірына Мельхер (маці)
- ️Антон Мельхер (сын)
- ️Сяргей Рэзановіч (бацька, праваслаўны святар)
- ️Любоў Рэзановіч (жонка, на фота з суду яна ў асобнай клетцы)
- ️Павел Рэзановіч (сын)
- ️Уладзімір Гундар (баранавіцкі актывіст)
Сярод астатніх абвінавачаных улады вылучаюць Мікалая Аўтуховіча — нібыта ён стварыў "тэрарыстычную групоўку", а астатнія нейкім чынам яму дапамагалі.
На дадзены момант вядома, што на суд пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. Іншых родных у залу судовых паседжанняў не пусцілі.
Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарастаны матэрыялы: https://spring96.org/be/news/107741