Навіны

Маларыта: актывістку з партыі БНФ змясцілі ў СІЗА праз "абразу Лукашэнкі"

Людміла Рамановіч

Як стала вядома брэсцкай "Вясне", 4 красавіка 2022 затрымалі Людмілу Рамановіч. Сёння ж (7 красавіка) яе змясцілі ў брэсцкае СІЗА.

Жанчыне прад'яўлены абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза Прэзідэнта Беларусі). Падставай для гэтага стаў ліст Людмілы, накіраваны ею ў Следчы камітэт.

Людміла Рамановіч з'яўляецца сябрай партыі БНФ. Апошнімі гадамі жыла ў Маларыце (Брэсцкая вобласць). Пасля шырокамасштабнага ўторгнення Расіі ва Украіну накіроўвала моцны зварот з гэтай нагоды ў Адміністрацыю Прэзідэнта (чытаць цалкам тут).
Made on
Tilda