Судовыя паседжанні

На жыхарку Брэста склалі пратакол за вопратку «па схеме БЧБ» — аднак суддзя спыніў справу

28 чэрвеня ў Ленінскім судзе Брэста суддзя Семянчук разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Cутнасць «парушэння» складалася ў наступным: у траўні жанчына развесіла сушыцца бялізну, якая апынулася «па схеме БЧБ», на што яна не звярнула ўвагі.

Аднак міліцыя склала пратакол і адправіла справу ў суд. Жанчыну ў ІЧУ па гэтай справе не адпраўлялі, міліцыя толькі праверыла мабільны тэлефон (і не знайшла там нічога «пратэстнага»).

Суддзя пастанавіў адміністрацыйны працэс спыніць.

*Фота носіць ілюстрацыйны характар
Made on
Tilda