Навіны

«Палітычным» прафілактычны рэжым памякчэў?

Былыя палітвязні, пасля вызвалення з турмы ці калоніі, трапляюць у мясцовым аддзяленні міліцыі на прафілактычны ўлік. Раз на тыдзень Кожны панядзелак яны ходзяць на прафілактычныя размовы, на так званае перавыхаванне. Для чалавека, занятага працай, гэта вельмі нязручна.

Але нядаўна ў Берасцейскім рэгіёне для іх прафілактычны рэжым змяніўся. Замест штопанядзелкавага хаджэння ў міліцыю дазволена адзін раз на месяц. Канешне, людзі ў сваёй сітуацыі такім рашэннем задаволены. Яны задаюцца пытаннем: што, ў паветры запахла адлігай?
2026-02-28 23:06