Навіны

Экс-палітзняволеныя накіравалі адкрыты ліст да еўрапейскіх лідараў

Сярод падпісантаў ёсць былыя палітвязні Берасцейскай вобласці
Цалкам тэкст зварота можна прачытаць па спасылцы. Ліст адрасаваны палітыкам Еўразвязу, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі.

Там заяўляецца:
«Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца: штодня мы даведваемся пра новыя палітычна матываваныя затрыманні і прысуды. Заклікаем вас прыкласці максімум намаганняў, каб пакласці гэтаму канец. [..] Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі».

Таксама яны справядліва нагадваюць:
«Вызваленне павінна быць часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам. Пакуль затрымліваюць новых людзей, вызваленні не вырашаюць праблему. Трэба дамагацца спынення палітычна матываванага пераследу».

Сярод падпісантаў ліста ёсць імёны бацькі і сына Генадзя і Вячаслава Смірновых, мужа з жонкай Ігара і Юліі Лаптановічаў, Алены Гнаук і Наталлі Малец, Паўла Шпетнага і Сяргея Вайцюка, Віталя Бандарука і Сяргея Салохі. Усе яны былі прызнаны палітвязнямі, да зняволення жылі ў Берасцейскай вобласці.

Яны, як і іншыя падпісанты, ў тэксце ліста выказалі гатоўнасць сустракацца і распавядаць пра свой асабісты досвед пераследу, а таксама распавядаць ўсё што вядома пра сённяшніх палітвязняў.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-10-26 12:28