Судовыя паседжанні

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджавае апошні прысуд

Але яго абскарджвае і пракуратура
Паліна Шарэнда-Панасюк, калі знаходзілася ў калоніі №24. Скрыншот відэа дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1»
15.10.2024 рэчыцкі суддзя Станіслаў Іванюценка дадаў палітзняволенай з Берасця яшчэ 1 год калоніі. Гэта быў ужо трэці прысуд Паліне па арт.411 за нібы «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Ды, па інфармацыі берасцейскай «Вясны», на 13 снежня 2024 12:00 у Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на гэты апошні прысуд Паліне.

Але адначасова, па інфармацыі нашых крыніц, вынесены Паліне прысуд апратэстоўвае і Гомельская абласная пракуратура. Магчыма, пракуратура жадае надаць Паліне статус «небяспечнай рэцыдывісткі». Таксама магчыма, што Паліну перавядуць на строгі рэжым утрымання.

Нагадаем, што берасцейская палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана трэцяга студзеня 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакае двое сыноў, Славамір і Стах.
Made on
Tilda