Паводле яе слоў, тэрмін утрымання пад вартай Мельхера скончыўся. Зараз абвінавачаны «ў інтэрнаце без дзвярэй, насупраць жывуць амапаўцы».
Антон Мельхер — жыхар Берасцейшчыны. КДБ лічыць Мельхера "ўдзельнікам групы Аўтуховіча". Яго абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК). У лютым 2021 Мельхера ўнеслі ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
У будынку гродзенскай турмы №1 ужо чацвёрты месяц ідзе суд над 12 фігурантамі «справы Аўтуховіча».