Навіны

Ужо амаль месяц няма ніякай інфармацыі, што адбываецца з палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк

«Я звяртаюся да ўсіх, хто нейкім чынам можа паўплываць на сітуацыю. Ужо амаль месяц ад Паліны няма ніякіх навінаў», – распавядае яе муж Андрэй Шарэнда.

Андрэй кажа, што з жонкай няма ніякай сувязі.

«Адзінае, што вядома, што маці Паліны 12 жніўня атрымала ліст з гомельскай жаночай калоніі, у якім было напісана, што Паліна Шарэнда-Панасюк 8 жніўня прыбыла да іх. Там таксама была інфармацыя, колькі ёй можна перадач, колькі спатканняў. Але ад яе няма ніводнага ліста, яна да гэтуль не напісала заяву, каб да яе мог патрапіць адвакат», – распавядае Андрэй.

Крыніца: Белс*т
Made on
Tilda