Навіны

Нядзельная акцыя беларусаў у цэнтры Варшавы

26 кастрычніка 2025 года ў Варшаве прайшла акцыя беларускай дыяспары, прымеркаваная да трагічнай гадавіны — Ночы расстраляных паэтаў. «Чорная ноч», калі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года было расстраляна 108 беларускіх дзяржаўных, культурных і навуковых дзеячаў. Удзельнікі падкрэслілі прамую сувязь паміж сталінскімі рэпрэсіямі 1937 года і палітычнымі рэпрэсіямі сучаснасці, назваўшы рэжым Лукашэнкі прамым спадчыннікам той таталітарнай сістэмы. Людзі ўспаміналі ахвяр сталінскіх рэпрэсій і ахвяр рэжыму Лукашэнкі. Чыталі вершы расстраляных паэтаў, а былы палітвязень Алег Кулеша прачытаў свае, напісаныя за кратамі лукашысцкага рэжыму. Прысутныя спявалі песні ахвяр сталінізму, пакладзеныя на музыку сучаснымі музыкамі.
Такім чынам, акцыя ў Варшаве зноў нагадала свету, што боль 1937 года не зменшыўся — ён набыў новыя імёны і новыя адрасы. І пакуль у Беларусі працягваюць змагацца з сваім народам, галасы расстраляных паэтаў і сучасных вязняў сумлення будуць гучаць зусім недалёка — на вуліцах сталіц суседніх дэмакратычных краін.
2025-10-27 13:56