Навіны

Прад'явілі яшчэ адзін крымінальны артыкул

Мужчыну, якога затрымалі напачатку жніўня ў Пінску падчас "рэйду", цяпер абвінавачваюць па двух артыкулах за інтэрнэт-паведамленні

Сяргей Савіч. Крыніца фота: сацсеткі

45-гадовага пінчука Сяргея Савіча затрымалі 2 жніўня 2022 года. Усяго ў тыя дні затрымалі не менш за 16 чалавек, іх судзілі па адміністрацыйных артыкулах. Сяргею прысудзілі 15 содняў арышту за рэпост з "экстрэмісцкага" тэлеграм-каналу.

Але ж пасля адміністрацыйнага арышту Сяргей не выйшаў з ІЧУ: яму прад'явілі крымінальны артыкул 130 (Распальванне варожасці). Як стала вядома берасцейскай "Вясне", справа ўжо шла да суду, былі праведзены судовыя экспертызы — але ж неспадзявана мужчыне прад'явілі абвінавачванні яшчэ па адным крымінальным артыкуле. Гэтым разам па ч.3 арт.361 КК РБ (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Савіча працягваюць утрымліваць пад вартай у баранавіцкім СІЗА.

Чытаць далей:
Made on
Tilda