Навіны

Змены ў судовым корпусе Берасцейскай вобласці

Адвакатка перайшла ў суддзі, а аднаму падсанкцыйнаму суддзі працягнулі паўнамоцтвы
Злева выкарастана фота Берасцейскай абласной калегіі адвакатаў, зробленае ў лютым 2026 года. Справа скрыншот відэа берасцейскай тэлерадыёкампаніі
7 кастрычніка 2026 года Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні і звальненні суддзяў. Мы праверылі, якія змены адбыліся сярод суддзяў Берасцейскай вобласці.

З адвакатак — у суддзі

Усяго ва ўказы згаданы 4 імёнаў, якія тычацца Берасцейскай вобласці. Адно з іх новае для судовага корпусу — гэта Наталля Чухліб. Яе прызначылі суддзёй у Лунінецкі раён.

Але гэта імя не новае для тых, хто сутыкаўся з судовай сістэмай Лунінеччыны. Згодна з інфармацыяй, якую нам прадставілі Кіберпартызаны, Чухліб з 2009 года была ў адвакатуры. Як мы адсачылі па навінах за гэты час, Чухліб працавала менавіта што ў Лунінецкім раёне. І калі першыя згадкі яе ў Інтэрнэце былі звязаны з прафесійнымі адзнакамі (так, у 2012 годзе адзначана граматай альбо падзякай «за высокакваліфікаванае выкананне сваіх абавязкаў» як адвакатка), то пазнейшыя ўзгадванні найчасцей звязаныя з праўладнымі ініцыятывамі, ў якія адвакатаў уцягваюць апошнім часам. Да ўдзелу ў праўладных ініцыятывах можна залічыць запужванне адказнасцю за «экстрэмізм» (які сённяшнямі ўладамі выкарыстоўваецца як эфемізм для рэпрэсіўных спраў), чытанне лекцый «пра генацыд беларускага народа» ды «Дзень народнага адзінства», агітаванне прыняць удзел у «выбарах» 2025 года (ў межах «грамадскай прыёмнай» РГА «Белая Русь»).

У лютым 2026 года з'явілася навіна, што абласная калегія адвакатаў выключыла са сваіх радоў Чухліб «у сувязі з пераходам на іншае месца працы». Тады не паведамлялася, куды ж пераходзіць адвакатка, якая аддала прафесіі 17 гадоў. І як цяпер стала вядома, Чухліб стала суддзёй у тым жа Лунінецкім раёне.

Некаторыя засталіся на ранейшых месцах. У тым ліку падсанкцыйны суддзя

Тром суддзям працягнулі паўнамоцтвы на райнешых месцах. Гэта Ірына Дзяцук (была — і застаецца суддзёй Кобрынскага раёна), Таццяна Лаўранюк (была, застаецца суддзёй Маскоўскага суда г.Берасця). Іх тэрмін падоўжылі на 5 гадоў.

Таксама на 5 гадоў працягнулі права звацца суддзёй Генадзю Кудласевічу. Ён застаецца на пасадзе суддзі Янаўскага (Іванаўскага) раёна.

Адметна, што за свае палітычна матываваныя, несправядлівыя судовыя рашэнні Кудласевіч летам 2023 года нават аказаўся ў санкцыйных спісах Еўразвязу. У абгрунтаванні да ўвядзення санкцый адносна Кудласевіча так і напісана (а яшчэ падкрэсліваецца, што такім чынам Кудласевіч адказны за сур'езныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі):
Made on
Tilda