Навіны

Супраць смяротнага пакарання

Дыскусійная гутарка праваабаронцаў з моладдзю, а таксама спартовае мерапрыемства
Валянцін Стэфановіч, 7 кастрычніка 2026, Варшава. Фота Берасцейскай Вясны
7 кастрычніка 2026 ў варшаўскім бары Karma Crew у межах «Тыдня супраць смяротнага пакарання» адбылася гутарка «Смяротнае пакаранне: ад Беларусі да сусветнага правага павароту». Падрыхтавалі гутарку Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» і Валянцін Стэфановіч, праваабаронца «Вясны».

Палуда і Стэфановіч расказалі прысутным маладзёнам пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, пра тое, як яно праводзіцца, пра тое, што родныя пакутуюць, бо ім не аддаюць іх целы. Пра адзенне для смяротнікаў. Пра магчымыя памылкі. Яшчэ раз разгледзелі факт пакарання смерцю Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, пра фарсіраванне смяротнага прысуду, што выклікала недавер да віны гэтых маладых людзей. Гаварылася пра тое, што адбываецца з сусветным рухам за адмену смяротнага пакарання — дзе ёсць прагрэс, а дзе мы бачым небяспечны рух у адваротны бок.

Пад час гутаркі сярод удзельнікаў не знайшлося тых, хто падтрымаў бы смяротнае пакаранне.

Пасля сур'ёзнай размовы адбыўся адмысловы музычны сэт і раздадзены памятны мерч «Тыдня супраць смяротнага пакарання».
На турніры «Футбол за жыццё» 10.10.2026, Варшава
А ў суботу 10 кастрычніка прайшоў футбольны турнір, арганізаваны берасцейскім праваабаронцам і прысвечаны тэме адмены смяротнага пакарання «Футбол за жыццё».

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda