Навіны

У Пінскім раёне скончыла жыццё самагубствам жанчына

«Не вытрымала ціску з боку міліцыі»
Фота з тэлеграм-каналу Dissidentby
Як паведамляе праваабарончая ініцыятыва DissidentBy, 10 снежня 2024 года скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчына жыла ў Пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па «экстрэмісцкіх» (то бок палітычных) артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Па меркаванні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўлення волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. 10 снежня Святлана кінулася пад цягнік. Знаёмыя Круцікавай кажуць, што іншых абставінаў для такога ўчынку ў жанчыны быць не магло — яна была вельмі актыўнай і жыццярадаснай.
Made on
Tilda