Заўважная частка беларусаў задаволеныя справамі ў краіне. Магчыма, сапраўды, жыцццё для шмат каго працягваецца так, нібыта не было 2020. Бо яны не прымалі ўдзелу ў акцыях, хаця, думаецца, чакалі перамен, але чакалі на канапах. Калі не атрымалася развітацца ў жніўні 2020 з дыктатарам, то сцішыліся, змірыліся і «якось-такось» жывуць з суцяшэннем: добра, што ў нас няма вайны, што не так як ва Украіне. Канешне, гэта важны факт, але дыктатура не прыносіла росквіту і заможнага жыцця ў гісторыі ніколі.
Але ёсць факты, якія выклікаюць абурэнне нават у ябацек. Не будзем гаварыць пра вобшукі і праверкі тэлефонаў, да іх бальшыня прывыкла, а пра падзенне ўзроўню жыцця і маралі, калі цэлая арганізацыя, напрыклад Бярозаўская ЖКГ, прыпісала сабе ў заслугі рамонт пад'езда №3 ў доме 11«а» па вуліцы Леніна ў Бярозе. Гэты пад'езд быў адрамантаваны рукамі і за сродкі людзей, што жывуць у пад'ездзе, пасля вялікага пажару, які здарыўся ў дзвюх кватэрах ў кастрычніку 2025 года. Пад'езд быў моцна закопчаны. ЖКГ, як было напісана ў дваравым чаце, ні сном, ні духам да рамонту, але нядаўна стала вядома, што ў дакументах ЖКГ напісана, нібы гэты рамонт зрабіла менавіта ЖКГ. І як вам такое?
Другі прыклад: санітаркі Бярозаўскай раённай бальніцы, якія атрымліваюць заробак крыху больш за 700 рублёў, павінны за свае сродкі набываць мыльна-пральныя сродкі. Бальніца патрабуе чысціні, вось толькі за кошт санітарак. Расказваюць проста фантастычныя рэчы: не паспееш без нагляду аставіць мыла ці чысцячы сродак, як ён тут жа знікае, крадуць нават электрычныя лямпачкі. Пра буржуазную прывычку мець туалетную паперу ў прыбіральнях гэтага, ды і іншых ведамстваў, гаварыць не будзем. Яе ніколі не было ў бальнічных туалетах, зноў па прычыне, што крадуць, то і не вешаюць. Калі забыў сваю, выцірайся хоць пальцамі. Бывае, так і робяць, пра што сведчаць пісагі на сценах. Затое Беларусь не «загніваючы» Захад, так суцяшае тэлевізар.
Як адна з тых, каму ў Беларусі жыць добра, на пытанне, «як жыццё?», адказала: «Якось-такось».
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Милиционер из Бреста заявил, что дружинники могут «проверять документы» у граждан. Но это неправда
- У Берасці збіраліся знесці 40 дамоў для будавання шматпавярховікаў. Але жыхары закранутага раёна выказаліся супраць — і ўлады пакуль устрымаюцца ад гэткіх планаў