Навіны

Паліна Шрэнда-Панасюк у рэжыме інкамунікада

Ад яе няма звестак паўтары месяцы
Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: асабісты архіў сям'і Шарэндаў
Як паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда, ад Паліны няма абсалютна ніякіх звестак ужо 43 дні. За гэты час да яе ў калонію спрабаваў трапіць адвакат, які 31 студзеня 2024 прыехаў на спатканне з Палінай, але яму адмовілі з фармулёўкай, што Паліна нібыта не напісала заяву на сустрэчу з адвакатам. Хаця, як сцвярджае Андрэй Шарэнда, адпаведная заява была напісана Палінай яшчэ 8 студзеня 2024.

Паводле Андрэя, такое доўгае маўчанне ні аб чым добрым не гаворыць. А пасля гібелі ў расійскай калоніі Аляксея Навальнага родныя яшчэ больш хвалююцца за сваіх родных, якія доўга маўчаць. Андрэй перасцерагаецца, што супраць Паліны пачаў дзейнічаць рэжым інкамунікада — спецыяльна створаныя ўмовы пазбаўлення камунікавання палітвязняў са знешнім светам і родных з імі.

Андрэй Шарэнда ўпэўнены, што адзінае, што можа выратаваць беларускіх палітвязняў, гэта «пільная ўвага з богу грамадства і што толькі міжнародны ціск можа прыпыніць хвалю рэпрэсій у Беларусі, якая існуе, і вызваліць нашых родных».

Нагадаем, што 22 снежня 2023 года палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пасля новага прысуда была этапавана ў зарэчанскую калонію №24. Яна бесперапынна знаходзіцца за кратамі з трэцяга студзеня 2021.
Made on
Tilda